Ян Прадвесьнік царква
презентация

Мы разам

Ян Прадвесьнік царква

Обзор Презентация

1 КУПЛЕТ:
Dm Am
Вы кажаце нам, што мы ўсѐ яшчэ дзеці –
Bb Gm
Хай так, але як нам бяз справы сядзець?
C F
Мы пойдзем туды, куды вы павядзеце.
Bb A
Мы зможам дакладна ўсѐ зразумець.
Dm Am
Мы ўсѐ разумеем, мы ўсѐ заўважаем,
Bb Gm
І тое, як моладзь наш край пакідае,
C F
Шукаючы шчасьця ды лепшае долі,
Bb A
Багацьця і славы ды подыху волі.
Dm Am
Я ж там, дзе гучыць мая родная мова,
Bb Gm
Дзе хвалі нясе васільковае мора.
C F
Мой скарб, дзе аб любай зямлі я малюся,
Bb A
Я тут нарадзіўся і тут застануся.
Dm Am
Балюча глядзець, як наш край прападае,
Bb Gm
На тое, як грэх яго ў страху трымае.
C F
Мы вочы ў малітве да Неба ўздымаем,
Bb A
Да Бога, Хто ўладу над сэрцамі мае.

ПРЫСЬПЕЎ:
Dm C F
Мы разам пойдзем за Ісусам,
Gm/Bb Gm A Dm A
Ён да свабоды нас павядзе.
Dm C F
Хай Бог жыве на Беларусі,
Gm/Bb Gm A Dm
Хай вечна Беларусь жыве!

2 КУПЛЕТ:
Dm Am
Праўду казаць на ўвесь сьвет не баюся.
Bb Gm
Жыць я хачу ў такой Беларусі,
C F
Дзе людзі жыцьцѐ давяраюць Ісусу
Bb A
Мы хочам жыць у такой Беларусі!
Dm Am
Дарослыя, нам пакажыце дарогу,
Bb Gm
Прыклад нам дайце служэньня такога,
C F
Якім мы праславім адзінага Бога.
Bb A
І з Госпадам будзе ў нас перамога!

ПРЫСЬПЕЎ:
Dm C F
Мы разам пойдзем за Ісусам,
Gm/Bb Gm A Dm A
Ён да свабоды нас павядзе.
Dm C F
Хай Бог жыве на Беларусі,
Gm/Bb Gm A Dm
Хай вечна Беларусь жыве!