DOBRY LAD - Спадарства, Бог вам супакой
презентация

Спадарства, Бог вам супакой

DOBRY LAD

DOBRY LAD - Спадарства, Бог вам супакой

Спадарства, Бог вам супакой

Обзор Презентация

1 Куплет:
Спадарства, Бог вам супакой
Паслаў у гэты час,
Бо нарадзіўся нам Хрыстос -
Збавіцель для ўсіх нас,
Ад шатана абараніў,
Вярнуў на добры шлях
Няхай будзе ў вас радасьць і мір,
І супакой,
Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

2 Куплет:
Ад Госпада прыйшоў анёл,
Каб вестку абвясьціць
Тым пастухам, што ў гэту ноч
У полі мелі быць:
Адбыўся ў Бэтлееме цуд -
Зьявіўся Божы Сын.
Няхай будзе ў вас радасьць і мір,
І супакой,
Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

3 Куплет:
“Ня бойцеся!”- сказаў анёл, -
“Я радасьць вам прынёс!
Бо сёньня быў народжаны
Ў Марыі Сын - Хрыстос.
Ён прынясе свабоду ўсім,
Хто верыць у Яго!”
Няхай будзе ў вас радасьць і мір,
І супакой,
Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

4 Куплет:
Дык засьпявайма Госпаду
Ўсе разам сьпеў хвалы
І прынясем у радасьці
Удзячнасьці дары.
Ісус Хрыстос у дзень Раства
Збаўленьне нам здабыў.
Няхай будзе ў вас радасьць і мір,
І супакой,

Няхай будзе ў вас радасьць і мір.