Спасение Барановичи - Я сын марнатраўны
презентация

Я сын марнатраўны

Спасение Барановичи

Спасение Барановичи - Я сын марнатраўны

Я сын марнатраўны (feat. Живая вода)

Обзор Презентация

1 куплет:
Dm Am Dm Dm Am Dm
Я - сын марнатраўны, нядоляю слаўны,
Dm F/C F
Па свету блукаў.
Gm Dm
||: Душа сумавала, спакою не знала,
A Dm
Яе грэх стамляў. :||

2 куплет:
Руплiва усюды, дзе раiлi людзi
Збаўлення шукаў,
||: Цяжар - нiбы камень тугi, нерухавы
На сэрцы ляжаў. :||

3 куплет:
Стамлённай душою пачуў за спiною
Хтось клiча мяне: -
||: “Вярнiсь, блудны сыну, пакуль не загiнуў,
Вярнiсь да Мяне.” :||

4 куплет:
І я азiрнуўся, i жылы у сэрцы
Застылi мае:
||: Да крыжа прыбiты, крывёю залiты,
Маўляў да мяне: - :||

5 куплет:
“Ты ходзiш, блукаеш, збаўлення шукаеш
Ад стомы твае,
||: Пакiнь Мне свой камянь, з душы згiне цемень,
Журбота мiне." :||

6 куплет:
I я нахiлiўся, i камянь звалiўся
Пад крыжам Яго.
||: Дзе дзелася стома? Куды - невядома,
Пазгiнула зло. :||

7 куплет:
Я ўдзячны Збавенцы ад шчырага сэрца
Застаўся тады.
||: Мае ўсе правiны за плечы Ён кiнуў,
Не ўспомнiць заўжды! :||