DOBRY LAD
презентация

Цудоўна ласка

DOBRY LAD

DOBRY LAD - Цудоўна ласка

Цудоўна ласка

Обзор Презентация

1 куплет: 
Цудоўна ласка, дар дароў!
Яе паслаў нам Бог,
Каб грэшнікаў вяла дамоў,
Дала сьляпому зрок.

2 куплет:
Зусім зьмяніла думак бег
І мроі ўсе мае.
Я сумаваў, чыніў я грэх -
Цяпер душа пяе.

Табе пяе душа мая.
Упаў ланцуг, стаў вольным я.
Дажджом Твая любоў сышла,
Збаўленне, ласку прынясла.

3 куплет:
Праз небясьпекі, гора й страх
Праходзіў я ў жыцьці.
Мне ласка асьвятляла шлях,
Давала сіл ісьці.

Табе пяе душа мая.
Упаў ланцуг, стаў вольным я.
Дажджом Твая любоў сышла,
Збаўленне, ласку прынясла.

4 куплет:
Іду адважна за Хрыстом.
Спакойны, пэўны я,
Што ласка будзе мне шчытом
Аж да канца жыцьця.

Табе пяе душа мая.
Упаў ланцуг, стаў вольным я.
Дажджом Твая любоў сышла,
Збаўленне, ласку прынясла.