Нотки
презентация

Наш Бог

Нотки

Нотки - Наш Бог

Наш Бог

Обзор Презентация

1 Куплет:
Госпад, Твайму Слову цалкам веру я,
Бо яно жывое, вернае.
Усё, што там напісана, ня проста так,
Слова майго Бога моц дае.

Госпад, Твайму Слову цалкам верым мы,
Бо яно дарога да Нябёс.
Госпад, Ты нас любіш як дзяцей сваіх,
Верым Слову, што сказаў Хрыстос.

ПРЫСЬПЕЎ:
Я знаю, я веру,
Ён ёсьць добры, Ён ёсьць вечны.
Я знаю, я веру,
Што Ісус мой Сябра верны.
Мы знаем, мы верым:
Бог наш мудры, міласэрны.
Мы знаем, мы верым:
Непахісны і нязьменны
Наш Бог, наш Бог, наш Бог, наш Бог.

2 Куплет:
Госпад, Твайму Слову цалкам веру я,
Бо у ім ёсьць праўда і жыцьцё.
Ад пачатку ў ім усё і да канца.
Вера узрастае праз яго.

Госпад, Твайму Слову цалкам верым мы.
Словам Госпад цуды ўчыняў.
Словам на зямлі наш Бог усё стварыў.
Верым у моц Слова Божага.