Аляксандр Віслаўскі
презентация

Вялікі Бог

Аляксандр Віслаўскі

Обзор Презентация

1 Куплет:
G Em Am
Вялікі Бог! Калі на сьвет гляджу я.
D G D
На ўсѐ, што так цудоўна Ты стварыў!
G Em Am
Тваю прысутнасьць і Твой голас чую
D G D7
У фарбах кветак і ў дыханьні ніў, -

ПРЫСЬПЕЎ:
G C G Em
Тады мой дух Табе хвалу пяе:
Am D G D
Вялікі Бог! Вялікі Бог!
G C G Em
Тады мой дух Табе хвалу пяе:
Am D G (E7)
Вялікі Бог! Вялікі Бог!

2 Куплет:
G Em Am
Вялікі Бог! Калі ўзьнімаю вочы
D G D
Да неба, дзе такая безьліч зор;
G Em Am
Дзе сонца ўдзень, а месяц зьзяе ўночы,
D G D7
Дзе лад існуе з найдаўнейшых пор, -

3 Куплет:
G Em Am
Вялікі Бог! Калі чытаю ў кнізе
D G D
Аб тым, як Ты сьвет гэты палюбіў;
G Em Am
Як да Сябе адкінутых наблізіў,
D G D7
Як нам збаўленьне на крыжы купіў, -

4 Куплет:
G Em Am
Вялікі Бог! Калі я бачу ў сьвеце,
D G D
Як нішчаць праўду і сьвятое ўсѐ,
G Em Am
А Ты іх церпіш і завеш: “Прыйдзіце,
D G D7
Я дам спакой, Я ўсім даю жыцьцѐ”, -

5 Куплет:
A F#m Hm
Вялікі Бог! Калі ў жыцьці да рэшты
E A E
Бываю змучаны, зусім слабы,
A F#m Hm
Упаўшага Сам за руку бярэш Ты
E A
І новых сіл даеш для барацьбы, -

6 Куплет:
A F#m Hm
Вялікі Бог! Калі мяне паклічаш
E A E
Ад гэтага жыцьця ў нябесны сьвет,
A F#m Hm
Калі Сваѐ пакажаш мне аблічча,
E A
І згіне цемры і пакутаў сьлед.