Неизвестен
презентация

Зноў восень прыйшла і ў наш край

Неизвестен

Неизвестен - Зноў восень прыйшла і ў наш край

Зноў восень прыйшла і ў наш край

Обзор Презентация

1 куплет:
Зноў восень прыйшла і ў наш край
Дываном усю зямлю высцілае
І з палёў ужо сабралі ўраджай
Дзень падзякі сёння мы маем
Працавалі мы дружна сям'ёй
Мноства дзён не шкадуючы сілы
А Гасподзь даў і сонца, і дождж
Каб зямля ўраджай нам ўзрасціла

Припев:
За дары цудоўныя, за плады багатыя
Зараз разам Богу славу ўзьнясём
Маем хлеб да хлеба мы ў кожнай хаце
Так для Бога песню праспяваем
Хай яна пальецца ад захаду да ўсходу
З поўначы на поўдзень аб'яднае ўсіх
Бо Ісус Збавіцель нам дае свабоду
І любоў, і радасць, і шчасце ў жыцці,

2 куплет:
Добра мець дастатак у сям'і
Шчодры стол і багату сядзібу
Усе ж без Божага міру яны
Быццам дрэва засохлае ў полі
Дзе ёсць згода і мір - там заўжды,
Незалежна ад стану - шчаслівы
Так падзякуем Богу, браты,
Што спазналі Яго мы аднойчы.

3 куплет:
Беларусь, табе сёння пара
Перад Богам устаць на калені
Тады сыдзе на кожнага з нас
Божай ласкі вялікая сіла
Расквітнее тады ўвесь наш край
Ўстане сонца дабра і свабоды
Бог памножыць ў сэрцах ўраджай
Запануе любоў у народзе.