Ханя Багдановіч - Узбярэжжы Цішы
презентация

Узбярэжжы Цішы

Ханя Багдановіч

Ханя Багдановіч - Узбярэжжы Цішы

Узбярэжжы Цішы

Обзор Презентация

Забяры мяне, Настаўнік, у Эфрэм і дазволь там
застацца з Табою,
дзе ўзбярэжжы далёкай цішы ападаюць на крылы
птушак,
як зелень, як бурлівая хваля, некранутая рухам вясла,
як шырокія кругі на вадзе, на запалошаныя ценем
страху.

Дзякуй, што месца для душы адсунуў так далёка
ад гаму
і што там прабываеш па-сяброўску аточаны дзіўным
убоствам
Бязмежны, ледзь-ледзь займаеш малюткую келлю,
любіш месцы, дзе бязлюдна і пуста.

Бо Ты ёсць сама Ціша, вялікае Маўчанне,
вызвалі мяне ўжо ад голасу,
а прасякні толькі трымценнем Твайго існавання,
трымценнем ветру у спелым калоссі.